Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2022, 17:02

Лукашэнка: тое, што адбываецца ў міжнароднай палітыцы, сведчыць аб зараджэні шматпалярнага свету

11 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Тое, што адбываецца ў міжнароднай палітыцы, сведчыць аб зараджэнні шматпалярнага свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Душанбэ на перагаворах з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што падзеі, якія адбываюцца ў міжнароднай палітыцы, указваюць на пачатак працэсу зараджэння і выбудоўвання новай, шматпалярнай сістэмы палітычнага ўладкавання свету.

"Прыемна, што нашы ацэнкі бягучай сітуацыі ў свеце, новых выклікаў і пагроз поўнасцю супадаюць. Мінск і Душанбэ канструктыўна супрацоўнічаюць у рамках ААН, ШАС, СНД, АДКБ і на пляцоўках іншых міжнародных арганізацый. Мы ўдзячны за падтрымку, якую Таджыкістан аказвае Беларусі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага націску з боку недружалюбных заходніх краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі