Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2022, 09:19

Лукашэнка: тэатр імя М.Горкага стаў папулярным цэнтрам прыцягнення знаўцаў драматычнага мастацтва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з 90-годдзем з дня заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Спалучаючы прыхільнасць да традыцый класічнай савецкай тэатральнай школы і адкрытасць да эксперыментаў, установа стала адным з папулярных у краіне культурных цэнтраў прыцягнення знаўцаў драматычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы натхнёнай працы некалькіх пакаленняў творчых работнікаў калектыў тэатра ўносіць значны ўклад у развіццё айчыннай выканальніцкай школы".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што трупа тэатра і ў далейшым будзе плённа працаваць на карысць духоўнага працвітання Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў тэатральнаму калектыву моцнага здароўя, новых здзяйсненняў, бадзёрасці і аптымізму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі