30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з 90-годдзем з дня заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спалучаючы прыхільнасць да традыцый класічнай савецкай тэатральнай школы і адкрытасць да эксперыментаў, установа стала адным з папулярных у краіне культурных цэнтраў прыцягнення знаўцаў драматычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы натхнёнай працы некалькіх пакаленняў творчых работнікаў калектыў тэатра ўносіць значны ўклад у развіццё айчыннай выканальніцкай школы".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што трупа тэатра і ў далейшым будзе плённа працаваць на карысць духоўнага працвітання Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў тэатральнаму калектыву моцнага здароўя, новых здзяйсненняў, бадзёрасці і аптымізму.-0-