ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 кастрычніка 2022, 14:28

Лукашэнка: таварнага дэфіцыту ў нас няма і не будзе, гэта я людзям гарантую

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварнага дэфіцыту ў Беларусі не было і не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з эканамічным блокам урада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на прылаўках айчынных магазінаў павінны быць тавары належнай якасці, у шырокім асартыменце і па справядлівых цэнах. "Таварнага дэфіцыту ў нас не было і не будзе. Гэта я людзям гарантую. А за цэны вы галавой усе адкажаце і хто з вамі", - звярнуўся Прэзідэнт да ўдзельнікаў нарады.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў адказных асоб далажыць аб сітуацыі ў розніцы, стане спраў з цэнамі на спажывецкім рынку: "Прычыны высокай інфляцыі? Што трэба рабіць, каб стрымаць далейшае павышэнне цэн і абараніць людзей, іх даходы. Ад урада і Нацбанка - канкрэтныя справаздачныя даклады: меры для стабілізацыі цэн, асабліва на беларускія тавары, па якіх можна прасачыць увесь ланцужок ад сыравіны да цэнніка на гандлёвай паліцы. Як прапануецца кантраляваць цэны на імпартныя тавары і работу гандлю?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі