Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2025, 16:27

Лукашэнка: талент і цвёрдая грамадзянская пазіцыя журналістаў Беларусі дапамагаюць адстойваць нацыянальныя інтарэсы

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XV з'езда Беларускага саюза журналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты форум аб'яднаў лепшых прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці краіны, чые талент і цвёрдая грамадзянская пазіцыя дапамагаюць адстойваць нацыянальныя інтарэсы і захоўваць духоўныя каштоўнасці народа на перадавой барацьбы за розумы і сэрцы людзей.

"Журналісты з аб'ектыўным поглядам, уменнем аналізаваць і работай на апярэджанне штодзень фарміруюць рэальную карціну свету і дапамагаюць арыентавацца ў інфармацыйных патоках, - гаворыцца ў прывітанні. - Падтрымліваючы традыцыйныя і развіваючы новыя фарматы, вы робіце ўсё, каб беларусы ганарыліся сваёй Радзімай, а за яе межамі аб нашай краіне гаварылі толькі праўду".

Прэзідэнт упэўнены, што аўтарытэтнае меркаванне і грунтоўны дыялог айчынных СМІ па самых розных тэмах і ў далейшым будуць садзейнічаць вырашэнню актуальных пытанняў развіцця дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам з'езда плённай працы, прафесійных поспехаў, яркіх ідэй і паспяховых творчых праектаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі