Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2025, 09:41

Лукашэнка: такія прынцыпы Мальтыйскага ордэна, як міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць, блізкія Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прынцыпы, якімі на працягу стагоддзяў кіруецца ордэн, - міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць - блізкія і Беларусі. "Мы падзяляем перакананне ў тым, што клопат пра чалавека, дапамога слабым і абяздоленым, імкненне да дыялогу і ўзаемаразумення з'яўляюцца фундаментальнымі асновамі справядлівага і гарманічнага светапарадку", - гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівы сэнс, паводле слоў Прэзідэнта, мае сёлетні юбілейны год, які адзначаецца Каталіцкім Касцёлам як Год надзеі. "Гэта час духоўнага абнаўлення, умацавання ўніверсальных каштоўнасцей і салідарнасці. Лічу, дзейнасць Мальтыйскага ордэна, напоўненая служэннем і спагадай, будзе займаць годнае месца ў справе імкнення да спакою і духоўнага адраджэння, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Няхай выпрабаванні сучаснасці стануць стымулам для пераасэнсавання, пошуку шляхоў прымірэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва".

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Князю і Вялікаму магістру выдатнага здароўя і дабрабыту, а Мальтыйскаму ордэну - далейшага працвітання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі