Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 13:09

Лукашэнка: свет знаходзіцца за крок ад глабальнай харчовай катастрофы, і справа не толькі ў клімаце

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свет знаходзіцца за крок ад глабальнай харчовай катастрофы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На вагу золата ў наш час кожны каласок. Паглядзіце, якая складваецца сітуацыя ў свеце. Летась 828 мільёнаў чалавек (прыкладна дзясятая частка насельніцтва планеты) галадалі. Колькасць людзей, якія не маюць фінансавай магчымасці забяспечыць сабе паўнацэннае харчаванне, перасягнула 3 мільярды. Не апошнюю ролю ў гэтым сэнсе адыграў рост спажывецкіх цэн на прадукты харчавання. Свет знаходзіцца за крок ад глабальнай харчовай катастрофы. Па розных прычынах. Не толькі па кліматычных і геаграфічных. Ёсць краіны, якія ў свой час адмовіліся ад уласнай аграрнай вытворчасці, ператварыўшыся ў рынкі збыту імпартнай прадукцыі. У вачах заходніх куратараў цяпер яны выглядаюць больш дэмакратычна, чым мы з вамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Затое Беларусь апярэдзіла ў мінулым годзе краіны СНД у Глабальным рэйтынгу харчовай бяспекі і можа сама сябе накарміць, падкрэсліў Прэзідэнт. "І не толькі сябе", - дадаў ён.

"А калі разваліўся Саюз (некаторыя пра гэта памятаюць), была жорсткая праблема з забеспячэннем надзённым хлебам Мінска, дзе мукі заставалася, як вы памятаеце, усяго на тры дні. І вось праз пару дзесяцігоддзяў звыш 100 краін купляюць беларускія прадукты. Экспартная выручка ў гэтым годзе дасягне рэкордных паказчыкаў - больш за 20 мільярдаў рублёў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі