Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:31

Лукашэнка: свет павінен укладвацца не ў зброю, а развіццё Афрыкі, тады і не будзе голаду

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны - сусветныя лідары павінны ўкладвацца не ў зброю, а ў развіццё Афрыканскага кантынента, тады ў свеце не будзе голаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны (Захад. - Заўвага БЕЛТА) абадралі і паставілі на калені ўсю Афрыку. У заходніх транснацыянальных кампаній яны рабы. Яны працуюць на іх за капейку. Вось у чым галоўная прычына - няроўнасць. Таму трэба раскашэліцца еўрапейцам, амерыканцам, кітайцам і расіянам не на зброю, а ўкласціся ў гэтыя краіны, стварыць там нармальную сітуацыю. У Афрыцы ўсё можа расці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама, на яго думку, неабходна ўкласціся ў паўднёваазіяцкія краіны, дзяржавы Лацінскай Амерыкі, дзе таксама бываюць праблемы з прадуктамі харчавання. "Тады будзе вырашэнне пытання. І тады голаду не будзе", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ЗША плануюць вывезці з Украіны 20 млн т збожжа ў абмен на ўзбраенне. Такім чынам Злучаныя Штаты, як яны заяўляюць, хочуць знізіць цэны на збожжа і вырашыць харчовае пытанне ў свеце. З аднаго боку, Прэзідэнт усумніўся, ці засталіся ў паўднёвай суседкі такія запасы, з іншага, лічыць ён, гэтым ніяк справе не дапаможаш. "Забяруць ва ўкраінцаў апошні кавалак хлеба. Яны ўкраінцаў абдзіраюць. Я не думаю, што гэта з-за зброі. Зброю ім будуць пастаўляць. Для таго, каб знішчыць Расію, падысці да Кітая. Тут не ў хлебе справа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Цяперашняя геапалітычная сітуацыя толькі ўскладняе агульную праблему, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Парушыліся ланцужкі лагістычных паставак, і пытанне харчовай бяспекі стала гучаць яшчэ вастрэй. "Самы лепшы напрамак (мы з Пуціным вызначылі пяць) - Беларусь. Калі ласка - мы не хочам, каб у Афрыцы галадалі. Ды не ў Афрыцы, у Еўропе і Амерыцы не хапае. Мы не супраць, вязіце праз Беларусь, але павінны быць кампрамісы: мы - вам, вы - нам. Адкрывайце парты і будзем грузіць. Тым больш парты стаяць, людзей выкінулі на вуліцу. Безразважныя. З голадам сутыкнуліся даўно. Мільярд галадае, а заўтра мільярд будзе на мяжы смерці. Толькі з-за той палітыкі, якую сёння Захад і багатыя краіны, перш за ўсё Амерыка, праводзяць. Вось у чым праблема. Трэба яе вырашаць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі