Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 13:05

Лукашэнка: свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку

22 сакавіка, Баранавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавіч і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Варта сказаць слова - і адразу пайшла хваля, пачынаючы з Мінска, на Усход, на Захад. Усе разглядаюць нас і так і сяк. Гэта зразумела, таму што Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёна па прычыне таго, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Увесь свет сёння глядзіць на Беларусь, пачынаючы з тых краін, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне - Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой, афрыканскай".

Многія з краін, заўважыў кіраўнік дзяржавы, разлічваюць на падтрымку Беларусі. "Усе ведаюць пра Беларусь, і многія разлічваюць на тое, што Беларусь і тэхналагічна, і "мазгамі" зможа аказаць ім адпаведную падтрымку. Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць. Але зарабляць мы можам, толькі з'яднаўшыся ўсе разам і дзейнічаючы ў вызначаным напрамку. Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, хопіць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваючы сябе і сваю сям'ю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі Беларусь набыла незалежнасць, у яе не было вялікіх рэсурсаў, сфарміраваных органаў улады. "Мы атрымалі незалежнасць, нам было няпроста. Нас сёння папракаць няма ў чым. Мы тады вымушаны былі, не абапіраючыся ні на каго, ствараць сваю незалежную, суверэнную дзяржаву. Мы гэта з вамі зрабілі. Нашаму пакаленню ёсць што сказаць тым, хто ідзе на змену нам", - падкрэсліў ён.-0-

Лукашэнка адзначае важную ролю Баранавіч у транспартнай інфраструктуры БеларусіЛукашэнка адзначае важную ролю Баранавіч у транспартнай інфраструктуры Беларусі
"Баранавічы - горад асаблівы. Трэба мець на ўвазе, што ён знаходзіцца на скрыжаванні ўсіх дарог і шляхоў, у тым ліку галоўнай нашай магістралі, якая ідзе з Кітая на захад Еўропы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню зарплатЛукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню зарплат
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да свайго прыезду ў Брэсцкі рэгіён ён даручыў правесці сацыялагічныя даследаванні, якія паказалі, што людзей больш за ўсё хвалюе рост цэн.
Лукашэнка: калі мы будзем прыбаўляць у эканоміцы, краіна заўсёды будзе стабільнайЛукашэнка: калі мы будзем прыбаўляць у эканоміцы, краіна заўсёды будзе стабільнай
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго прыезд у Баранавічы - гэта прадаўжэнне работы па развіцці рэгіёнаў, якая пачалася ў Аршанскім раёне.
Лукашэнка пра работу ў перадвыбарныя гады: трэба зрабіць тое, што застанецца назаўсёдыЛукашэнка пра работу ў перадвыбарныя гады: трэба зрабіць тое, што застанецца назаўсёды
"Трэба старацца заваёўваць давер людзей. Тым больш у гэтыя два гады, калі мы будзем здаваць экзамен. Людзей крыўдзіць ні ў якім разе нельга, але і ўводзіць у зман іх таксама нельга. Трэба зрабіць тое, што застанецца назаўсёды", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка: Беларусь можа быць на 50 працэнтаў багацейшая пры дбайным стаўленні да перапрацоўкі смеццяЛукашэнка: Беларусь можа быць на 50 працэнтаў багацейшая пры дбайным стаўленні да перапрацоўкі смецця
Прэзідэнт прывёў у прыклад Швейцарыю: "Яны ж не вырабляюць шкло, як мы, традыцыйным спосабам. Яны бяруць і з бою шклатары вырабляюць усё шкло".
Лукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі ў Баранавічах і раёнеЛукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі ў Баранавічах і раёне
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па гэтым пытанні паступалі скаргі ад мясцовага насельніцтва. "Прывядзіце ў парадак дарогі. Па-гаспадарску", - даручыў Прэзідэнт.
Лукашэнка: парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальнікі, але і самі жыхарыЛукашэнка: парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальнікі, але і самі жыхары
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад яго прыездам Баранавічы прывялі ў парадак.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі