Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 14:23

Лукашэнка: свае тэлефонныя перагаворы не запісваю

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ заявіў, што не запісвае свае тэлефонныя перагаворы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў датычылася таго, што Белы дом апублікаваў расшыфроўку тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Украіны і ЗША Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.

"Магу здзівіць вас: я не запісваю перагаворы з Пуціным або Зяленскім. У нас няма гэтай практыкі. Калі мне двойчы прапаноўвалі запісваць размовы, я гаварыў: "Не, гэта нашы размовы, не трэба, каб яны былі недзе запісаны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы не выключыў, што і ён некалі можа прыйсці да таго, каб тэлефонныя перагаворы запісваліся, але цяпер гэтага няма. Ён растлумачыў, што ў такіх размовах, напрыклад з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, абмяркоўваюцца ў тым ліку будучыя сустрэчы і перагаворы, размова мае свабодны характар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі