Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2025, 09:00

Лукашэнка: сувязі паміж беларусамі і літоўцамі не ўдалося парушыць ні палітыкам, ні іх заходнім куратарам

Фота з архіва
Фота з архіва
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам - Днём аднаўлення дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу многіх стагоддзяў нашы народы заўсёды ішлі побач, узбагачалі адзін аднаго культурна, эканамічна і духоўна, - гаворыцца ў віншаванні. - Нягледзячы на сённяшнія цяжкасці, сувязі паміж сучаснымі жыхарамі Беларусі і Літвы не ўдалося парушыць ні адыёзным прыбалтыйскім палітыкам, ні іх заходнім куратарам".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь трымае дзверы адчыненымі, запрашае ў госці і да мірнага супрацоўніцтва ўсіх сваіх суседзяў.

"Гэта заўважаюць і цэняць звычайныя літоўцы, якія захавалі цёплыя адносіны да беларусаў. Людзі з абедзвюх краін, як і раней, разам адзначаюць святы, ствараюць сем'і і мараць пра бяспечную і шчаслівую будучыню, якую мы можам пабудаваць сумеснымі намаганнямі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў народу Літвы міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі