Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2020, 09:01

Лукашэнка: суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора-пазаўчора ў аглядзе я прачытаў, ды і наш сябар Венядзіктаў (галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў. - Заўвага БЕЛТА) гаворыць: гэта пытанне цаны, прапануйце Лукашэнку добрую цану, - адзначыў Прэзідэнт. - Слухайце, няма той цаны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны! У магіле кішэняў няма. Колькі б у цябе мільярдаў не было, на тым свеце табе ніякія мільярды не патрэбны будуць. Гэта мае перакананні, прынцыпы, ідэалогія".

"Таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца! І трэба памятаць, што грошы як прыйшлі, так і пойдуць", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі