Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка: суверэнітэт для Беларусі - гэта святое

Прэзідэнт 14.12.2018 | 15:16
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт для Беларусі - гэта святое, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён у свой час уносіў мноства прапаноў па развіцці Саюзнай дзяржавы, аднак не ўсе былі ўспрыняты расійскім бокам, а цяпер зноў пачалі ўзнімацца гэтыя пытанні, але схематычна, пры гэтым блытаецца палітыка і эканоміка. "У імя чаго? Навошта раптам цяпер? І што Расія хацела б, што яна прапануе?" - спытаў Прэзідэнт.

"Для нас, запомніце, святое - гэта суверэнітэт, я ўжо аб гэтым гаварыў. Гэта адносная незалежнасць, я лічу, што абсалютна незалежных дзяржаў няма. І вы (Расія. - Заўвага БЕЛТА) таксама не настолькі незалежныя, але суверэнныя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўвапхнуць у Расію - гэтага не будзе ніколі. І калі такімі катэгорыямі кіраўніцтва Расіі мысліць - гэта на шкоду самой Расіі".

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці адчувае ён пагрозу суверэнітэту краіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заўсёды ёсць пагроза з аднаго ці другога боку. "На тое я і Прэзідэнт. Гэта галоўнае пытанне ў рабоце Прэзідэнта - забяспечыць суверэнітэт краіны, гэта ў Канстытуцыі запісана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, большая пагроза адчуваецца з паўднёвай граніцы, адкуль хлынула зброя - вось гэта праблема і небяспека.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.