Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Кірылам у Палацы Незалежнасці

Прэзідэнт 15.10.2018 | 10:11
Фота з архіва
Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двухбаковай сустрэчы з Патрыярхам Кірылам кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з членамі Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы і Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Свяшчэнны сінод - адзін з вышэйшых органаў царкоўнага кіравання. Ён складаецца са старшыні - Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, дзевяці пастаянных і пяці часовых членаў - епархіяльных архірэяў.

Пастаяннымі членамі з'яўляюцца: па кафедры - мітрапаліты Кіеўскі і ўсяе Украіны, Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі, Круціцкі і Каломенскі, Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кішынёўскі і ўсяе Малдовы, Астанайскі і Казахстанскі, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Казахстане, Ташкенцкі і Узбекістанскі, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі, па пасадзе - старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей і кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі.

Пяць часовых членаў сінода з ліку епархіяльных архірэяў выклікаюцца на паўгадавую сесію па чарзе, па старшынстве архірэйскай хіратоніі - па адным ад кожнай з пяці груп, на якія падзелены епархіі.

З 2009 года Свяшчэнны сінод па ініцыятыве Патрыярха Кірыла стаў праводзіць выязныя пасяджэнні - там, дзе скажа Патрыярх.

Беларуская праваслаўная царква займае вядучае месца ў рэлігійным жыцці краіны. Яна аб'ядноўвае 1 692 прыходы, 15 епархій, 7 духоўных навучальных устаноў, 35 манастыроў, 15 брацтваў, 10 сястрыцтваў, адну місію. У Беларусі дзейнічае 1 631 праваслаўны храм, будуецца яшчэ 209.

Выйшым органам кіравання БПЦ з'яўляецца Сінод, які ўзначальвае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён складаецца з архірэяў, якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі. Пасяджэнні Сінода БПЦ праходзяць, як правіла, чатыры разы ў год.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".