Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Харватыі Сцяпанам Месічам

Прэзідэнт 08.10.2019 | 13:05
Аляксандр Лукашэнка і Сцяпан Месіч
Аляксандр Лукашэнка і Сцяпан Месіч

8 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" сустрэўся з экс-прэзідэнтам Харватыі Сцяпанам Месічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмеркаваны некаторыя гістарычныя моманты развіцця краін Балканскага паўвострава, пытанні, звязаныя ў цэлым з умацаваннем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Сцяпан Месіч згадаў аб некаторых гістарычных момантах і ролі тагачаснай Югаславіі ў сусветнай палітыцы.

Экс-прэзідэнт Харватыі ўдзельнічае ў рабоце міжнароднай канферэнцыі ў Мінску і ў сваім выступленні закрануў важныя тэмы бяспекі і процідзеяння актуальным выклікам і пагрозам. Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Сцяпану Месічу за прыезд у Мінск. "Для нас гэта вельмі важна, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - З вашага выступлення я яшчэ лепш пра вас даведаўся. Кардынальна палепшылася меркаванне аб тых людзях, якія жылі ў некалі вельмі моцнай краіне, якой мы зайздросцілі, у якой мы вучыліся". Як падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі, Югаславія ў свой час была магутнай дзяржавай, напэўна, таму - непажаданай некаторым уладным людзям. "Гэта маё цвёрдае перакананне. І вось я сёння, слухаючы ваша выступленне, не мог пазбавіцца гэтай думкі", - сказаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.