Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2019, 14:15

Лукашэнка сустрэўся ў Пекіне з віцэ-прэзідэнтам ААЭ

26 красавіка, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі ўстаноўлены 20 кастрычніка 1992 года. Пасольства Беларусі ў ААЭ пачало дзейнасць у снежні 1999 года. Пасольства ААЭ ў Мінску адкрыта ў кастрычніку 2008 года. Кіраўнік беларускай дзяржавы не раз рабіў візіты ў гэту краіну.

Па выніках 2018 года аб'ём беларуска-эмірацкага гандлю склаў $72,3 млн, экспарт - $58 млн, імпарт - $14,3 млн. За 2018 год прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове з ААЭ склалі $44 млн (234 працэнты да 2017 года). Інвестарам з ААЭ рэалізуецца праект па будаўніцтве гасцінічнага комплексу ў Мінску ў межах вуліц М.Багдановіча - Я.Купалы - ракі Свіслач з заяўленым аб'ёмам інвестыцый $247,6 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі