Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 18:15

Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта

19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Каіры са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэлем аль-Саедам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыехаў у егіпецкі парламент пасля перагавораў з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі.

На прыступках каля цэнтральнага ўвахода ў будынак парламента Аляксандра Лукашэнку сустрэў старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта, яго два намеснікі і генеральны сакратар.

Пасля знаёмства Прэзідэнта Беларусі з егіпецкімі парламентарыямі бакі накіраваліся на перагаворы.

Як паведамлялася, асноўная ўвага на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Егіпта была ўдзелена гандлёва-эканамічным сувязям. "Перакананы, што развіццё прамысловай кааперацыі цалкам адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў і дае магчымасць забяспечыць выхад на рынкі суседніх афрыканскіх краін, што для нас вельмі важна. Дай бог асвоіць стамільённы рынак Егіпта. З Каіра разам працуем практычна на ўсю Паўночную Афрыку і разглядаем варыянты далейшага сумеснага руху па кантыненце", - заявіў па выніках перагавораў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі