Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2025, 14:03

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келагам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Размова прайшла ў Палацы Незалежнасці з удзелам членаў дэлегацый.

У парадку дня перагавораў былі міжнародная праблематыка і ў цэлым сітуацыя ў свеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія адносіны.

"Шуму вы нарабілі ў свеце вельмі шмат сваім прыездам. Але я здзіўляюся, чаму. Хіба мы не можам весці нармальны дыялог і размаўляць пра нашы справы - пра адносіны паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Вельмі рады сустрэцца з вамі. Я вельмі спадзяюся, што наша размова будзе вельмі шчырай, адкрытай. У адваротным выпадку чаго сустракацца? Калі мудрагеліць, хітраваць адзін перад адным, мы выніку не даб'ёмся", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу Кіт Келаг падзякаваў за гасціннасць і сустрэчу. "Мы жывём у вельмі небяспечны час, калі тыя крызісы, з якімі мы сутыкаемся, могуць рэзка эскаліраваць, разрастацца, калі мы не будзем мудрымі і справядлівымі", - сказаў ён.

У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Спадар генерал, я вам абяцаю, што вы будзеце ў поўнай бяспецы на тэрыторыі Беларусі і за гэты час не адбудзецца ніякай эскалацыі не толькі ў Беларусі, але і вакол нас".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі