
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая правядзе сустрэчу з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе БЕЛТА.
У Мінску гэтымі днямі праходзіць пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ. Яго ўдзельнікі абмяркуюць рэалізацыю рашэнняў мінулагодняй сесіі Савета калектыўнай бяспекі і абстаноўку ў зоне адказнасці арганізацыі.
"Прэзідэнт сёння сустрэнецца ў Палацы з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ. З 24 лістапада 2022 года Беларусь старшынствуе ў арганізацыі. І дэкларуе асаблівае значэнне парламенцкага напрамку. Дарэчы, Першы сёння ўсе акцэнты расставіць. Размова абяцае быць цікавай. Чакаем падрабязнасцей!" - праінфармаваў тэлеграм-канал "Пул Першага".-0-