Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2019, 09:10

Лукашэнка сустрэнецца сёння з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, паведамляе БЕЛТА.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14 і пачнецца ў 10.30. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія арганізацыі і канфесіі. Такі адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча доўжылася больш за сем гадзін.

Прамую трансляцыю адкрытага дыялогу кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю змогуць убачыць гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24". Анлайн-вяшчанне будзе забяспечана і на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. Аўдыятрансляцыю ў рэжыме рэальнага часу арганізуе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Дзякуючы медыяхолдынгу прамы эфір мерапрыемства будзе даступны і гледачам МТРК "Мір".

Напярэдадні 27-28 лютага інфармагенцтва БЕЛТА правяло акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой чытачам было прапанавана расказаць аб хвалюючых іх тэмах і праблемах. Усяго паступіла амаль 2 тыс. пытанняў.

Як адзначала ў размове з журналістамі прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, маючая адбыцца "Вялікая размова з Прэзідэнтам" вельмі важная не толькі таму, што гэта выдатная магчымасць падвесці вынікі 2018 года, у цэлым абмеркаваць самыя яркія, рэзанансныя падзеі з беларускімі і замежнымі журналістамі і экспертамі. "Яшчэ адзін немалаважны аспект у тым, што, як вы ведаеце, у сярэдзіне вясны Прэзідэнт традыцыйна звяртаецца з Пасланнем да народа і парламента. У разрэзе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства (а гэта заўсёды праграмны, вельмі важны дакумент для ўсёй краіны) мы таксама ўспрымаем заўтрашнюю "Вялікую размову", - сказала яна. - Гэта для Прэзідэнта своеасаблівая лакмусавая паперка - магчымасць атрымаць зваротную сувязь, у першую чаргу ад людзей, паколькі ў інтэрнэце цяпер праходзяць шматлікія апытанні на тэму, што хвалюе сёння наша грамадства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі