
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 11-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, прысвечанай умацаванню Саюзнай дзяржавы ва ўмовах знешніх выклікаў і пагроз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, набываючы сілу і дынаміку, рух пародненых гарадоў становіцца важным складнікам двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Шмат у чым дзякуючы яму рэалізуюцца сумесныя праекты, вызначаюцца новыя актуальныя прыярытэты, распрацоўваюцца праграмы, накіраваныя на пашырэнне гаспадарчых сувязей, далейшую інтэграцыю і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
"Сённяшняя сустрэча праходзіць на фоне вельмі напружанай міжнароднай абстаноўкі, росту нестабільнасці ў свеце і асобных рэгіёнах. У гэтай сітуацыі як ніколі важна захоўваць і ўмацоўваць вузы дружбы, развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, сумеснымі намаганнямі забяспечваць бяспеку на нашай зямлі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Несумненна, сустрэчы гарадоў-пабрацімаў уносяць важкую лепту ў нарошчванне стратэгічнага партнёрства ў рамках Саюзнай дзяржавы, актывізацыю дзелавых і чалавечых кантактаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам мерапрыемства паспяховай працы, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях, новых здзяйсненняў у імя працвітання беларускага і расійскага народаў.
Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам 11-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі
Удзельнікам 11-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі
Сардэчна віншую ўдзельнікаў 11-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, прысвечанай умацаванню Саюзнай дзяржавы ва ўмовах знешніх выклікаў і пагроз.
Набываючы сілу і дынаміку, гэты рух становіцца важным складнікам двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Шмат у чым дзякуючы прадметнаму ўдзелу пародненых гарадоў рэалізуюцца сумесныя праекты, вызначаюцца новыя актуальныя прыярытэты, распрацоўваюцца праграмы, накіраваныя на пашырэнне гаспадарчых сувязей, далейшую інтэграцыю і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
Сённяшняя сустрэча праходзіць на фоне вельмі напружанай міжнароднай абстаноўкі, росту нестабільнасці ў свеце і асобных рэгіёнах. У гэтай сітуацыі як ніколі важна захоўваць і ўмацоўваць вузы дружбы, развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, сумеснымі намаганнямі забяспечваць бяспеку на нашай зямлі.
Несумненна, сустрэчы гарадоў-пабрацімаў уносяць важкую лепту ў нарошчванне стратэгічнага партнёрства ў рамках Саюзнай дзяржавы, актывізацыю дзелавых і чалавечых кантактаў.
Жадаю ўдзельнікам мерапрыемства паспяховай працы, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях, новых здзяйсненняў у імя працвітання беларускага і расійскага народаў.
Аляксандр Лукашэнка
14 кастрычніка 2022 года.-0-