Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2022, 09:59

Лукашэнка суседзям Беларусі: давайце берагчы мір і жыць дружна

25 красавіка, Копысь /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Вялікдзень храм Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, заклікаў суседнія краіны берагчы мір і жыць дружна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты дзень у Бога просяць галоўнае. А галоўнае - гэта мір, згода, дружба, якія заўсёды былі ўласцівыя беларусам. І гэта сёння вельмі актуальна, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Знаходзячыся ў гэтым утульным, маім любімым храме, хацеў бы звярнуцца не толькі да беларусаў. Але перш за ўсё да нашых суседзяў. Давайце берагчы мір. Гэта цяпер так актуальна. Памятаеце, увесь час пакеплівалі з мяне, асабліва так званыя апазіцыянеры: "Чаго там, у народа ўвесь час толькі не было б вайны". А я заўсёды гаварыў: калі вайна - нічога не трэба. І як актуальна сёння гучаць гэтыя просьбы і патрабаванні беларускага народа: толькі не было б вайны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У імя міру, нармальнага жыцця і дружбы кіраўнік дзяржавы звярнуўся да суседзяў Беларусі: "Давайце жыць дружна. Хацеў бы папрасіць сваіх калег-палітыкаў: давайце не будзем ствараць нашым людзям праблем, іх і цяпер хапае. Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў гэтым выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў "заможным" свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж граніцы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэцкіх круп купіць. Хай сабе круп - солі няма, солі просяць у нас".

"Мы, як высакародныя людзі, адкрываем гэту граніцу, і асабліва напярэдадні рэлігійных свят: прыходзьце, тут вашы людзі. Граніца не павінна перашкаджаць нармальнаму жыццю, і нашым суседзям у тым ліку. Мы заўсёды ставімся да людзей па-суседску, па-чалавечы, па-людску, як у нас кажуць. І адзінае хачу: каб такое было стаўленне і да нас", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі