Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2020, 09:18

Лукашэнка: супрацоўніцтва Беларусі з Бангладэш паспяхова развіваецца

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і дапаўняльнасці эканомік, паспяхова развіваецца.

"Разлічваю на больш актыўнае выкарыстанне патэнцыялу на ўсіх узроўнях улады, устаноў, гуманітарных арганізацый і суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Бангладэш моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай кар'еры, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі