Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2019, 16:49

Лукашэнка: супрацоўнікі МНС дастойна прадаўжаюць традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па НС з прафесійным святам - Днём ратавальніка і 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Тэкст віншавання зачытаў сёння дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння супрацоўнікі МНС здольны аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, дастойна прадаўжаючы традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў.

"Ваша работа - гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вам даверана ахоўваць жыцці і здароўе людзей, аб'екты нацыянальнай эканомікі і інтарэсы дзяржавы ад пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў. Жыхары нашай краіны ў цяжкую хвіліну заўсёды знаходзяць у вас падтрымку".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць беларускіх ратавальнікаў па-ранейшаму будуць служыць надзейнай заслонай на шляху любых надзвычайных сітуацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі