Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2019, 09:00

Лукашэнка: супрацоўнікі КДБ Беларусі дастойна прадаўжаюць традыцыі адной з самых уплывовых спецслужбаў

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Знаходзячыся на варце суверэнных інтарэсаў Радзімы, на пярэднім рубяжы процідзеяння выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы, аберагаючы стабільнасць у грамадстве, вы служыце галоўным мэтам развіцця сучаснай незалежнай Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы высокай адказнасці, выключнай кампетэнтнасці і асабістай бездакорнасці, сваімі поспехамі дастойна прадаўжаеце слаўныя традыцыі многіх пакаленняў супрацоўнікаў адной з самых уплывовых і эфектыўных спецслужбаў у гісторыі".

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія, прайшоўшы самыя цяжкія выпрабаванні, унеслі неацэнны ўклад у захаванне міру на беларускай зямлі, увасабляюць прыклад мужнасці, адвагі і самаадданасці Айчыне.

Прэзідэнт пажадаў кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі