Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2021, 13:44

Лукашэнка супраць поўнага пераходу ў краіне на страхавую медыцыну

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка супраць поўнага пераходу ў краіне на страхавую медыцыну. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі Маладзечанскай ЦРБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з работніц бальніцы пацікавілася меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі адносна добраахвотнага страхавання насельніцтвам медыцынскіх расходаў.

"Скажу па-філасофску: ведаеце, калі б гэта было (масава. - Заўвага БЕЛТА), мы цанілі б уласнае здароўе", - сказаў Прэзідэнт. Ён прывёў у якасці прыкладу ЗША, дзе дзясяткі мільёнаў чалавек не маюць медыцынскай страхоўкі, і гэта каштуе вялікіх грошай. У Беларусі ж, наадварот, бясплатная медыцына, і людзі часам менш уважліва ставяцца да ўласнага здароўя. "Таму нам трэба сачыць за сабой", - параіў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца страхавой медыцыны, то ў Беларусі гэты напрамак паступова развіваецца. Паводле даных кіраўніка дзяржавы, за пяцігодку ў два разы ў краіне павялічылася колькасць тых, хто добраахвотна страхуе свае медрасходы, і цяпер іх больш за паўмільёна чалавек. Пры гэтым існуючая сістэма аховы здароўя паказала сваю эфектыўнасць і ў перыяд пандэміі, і на гэта дзяржавай трацяцца вялікія сродкі.

"Мы прытрымліваемся гэтага прынцыпу. І, як бачыце, ён спрацоўвае. Пройдзе час, мы ўсе гэта ацэнім і пераацэнім. Як я часта гавару, мы людзей на сартуем. Як у вайну сартуюць людзей у багатых краінах. Мы, дзякуй богу, гэтага не робім. Гэта, вядома, і маральны наш бок, але і матэрыяльны. Мы па-славянску ўсім светам спрабуем выцягнуць хворага чалавека", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"На ўсялякі выпадак (афармляюць страхоўкі. - Заўвага БЕЛТА). А ўвогуле ж бясплатна ўсіх лечым, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Я не спяшаюся пераводзіць усіх на так званую страхавую медыцыну".

"Трэба паступова ісці. Рэвалюцыйна тут (з развіццём страхавой медыцыны. - Заўвага БЕЛТА) не атрымаецца. Будзе вельмі балюча, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Калі ёсць дысцыпліна і парадак у краіне, тады будзе толк. Таму не спяшайцеся ламаць тое, што стварылі сваімі рукамі. А гэты напрамак будзем паступова развіваць, падштурхоўваючы да гэтага людзей, але не будзем іх праз калена ламаць. Не ў кожнага ёсць гэтыя сродкі, і не ў кожнага прадпрыемства ёсць магчымасць адкласці гэтыя грошы на рахунак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі