29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супраць Беларусі разгорнута гібрыдная вайна практычна па ўсіх напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Міністэрстве абароны на тэму ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тое, што сёння ідзе гібрыдная вайна, мы не раз гаварылі. Я яшчэ ў канцы мінулага года папярэджваў вас, што супраць нас разгорнута гібрыдная вайна практычна па ўсіх напрамках. Дайшлі да гарачага процістаяння", - заявіў Прэзідэнт.
"Мы не ведаем, што яны нам падкінуць. Хіба мы маглі думаць, што ў нас узнікне нейкі міграцыйны крызіс. Аднак узнік. І ён падаграваецца пастаянна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-