Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 жніўня 2021, 09:03

Лукашэнка: сучасная горназдабыўная прамысловасць - важнейшы складнік нацыянальнай эканомікі

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня павіншаваў калектыў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуськалій" з прафесійным святам - Днём шахцёра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы вашай надзвычайна цяжкай, але вельмі важнай рабоце Беларусь ведаюць як радзіму "чырвонага золата", - гаворыцца ў віншаванні. - Кожная пятая тона калійных солей у свеце здабываецца і перапрацоўваецца ў высакаякасныя ўгнаенні менавіта ў нашай краіне".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сучасная горназдабыўная прамысловасць - важнейшы складнік нацыянальнай эканомікі. Галіна ўносіць значны ўклад у павелічэнне экспартнага патэнцыялу, развіццё сацыяльнай сферы, рост дабрабыту ўсіх жыхароў.

"Сёння шахцёры, захоўваючы закладзеныя папярэднімі пакаленнямі лепшыя традыцыі гарнякоў, актыўна выкарыстоўваюць перадавыя тэхналогіі, інавацыйныя прадукты, навуковыя распрацоўкі для павышэння бяспекі і прадукцыйнасці працы", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што адказны падыход да справы, кампетэнтнасць, высокі прафесіяналізм, актыўная грамадзянская пазіцыя дадуць магчымасць калектыву і ў далейшым дабівацца значных поспехаў, забяспечваючы развіццё і працвітанне роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі