Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2023, 09:16

Лукашэнка: сучаснае пакаленне сувязістаў выконвае свой воінскі абавязак з поўнай самааддачай

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 127-й гвардзейскай ордэна Чырвонай Зоркі брыгады сувязі (тэрытарыяльнай) з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Баявая гісторыя часці пачалася ў 1943 годзе фарміраваннем 67-га асобнага батальёна сувязі, які ў складанейшых баявых умовах забяспечваў сувязь камандаванню 24-га гвардзейскага стралковага корпуса. У яго складзе вызвалялі Еўропу, асабліва вызначыўшыся ў Балатонскай аперацыі, пры ўзяцці Браціславы, Аўстэрліца і Прагі, атрымаўшы за выдатныя поспехі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі высокую ўзнагароду - ордэн Чырвонай Зоркі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сённяшняе пакаленне сувязістаў прадаўжае слаўныя традыцыі франтавікоў, выконваючы свой воінскі абавязак з поўнай самааддачай. "Ваша карпатлівая праца - гэта дакладна дзеючая нервовая сістэма арміі. Менавіта вы кругласутачна забяспечваеце ўстойлівую сувязь у інтарэсах кіравання войскамі ў розных умовах абстаноўкі, уносячы дастойны ўклад ва ўмацаванне ваеннай бяспекі дзяржавы. Што было б немагчыма без пастаяннага павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і асваення найноўшых узораў сродкаў і комплексаў сувязі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў асабоваму складу і ветэранам брыгады за службу, пажадаў ім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі. "Упэўнены, салдаты і афіцэры брыгады і ў далейшым будуць узорам прафесіяналізму і вернасці Айчыне", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі