Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 10:08

Лукашэнка: створаныя Нінай Усатавай на тэатральнай сцэне і ў кінематографе вобразы сталі прыкладам высокага майстэрства

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ніну Усатаву з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Створаныя вамі на тэатральнай сцэне і ў кінематографе вобразы сталі прыкладам высокага майстэрства, шматграннага акцёрскага таленту, шчырага служэння мастацтву, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы ўнікальнай працаздольнасці і прыроднаму абаянню вы заслужылі аўтарытэт сярод прафесіяналаў і прызнанне мільёнаў гледачоў. Сярод іх - шматлікія адданыя паклоннікі з Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым творчасць артысткі нязменна будзе садзейнічаць умацаванню культурных сувязей і дружбы паміж нашымі краінамі. Прэзідэнт пажадаў ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі