Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 20:14

Лукашэнка: створаны ўсе магчымасці, каб зрабіць Беларусі краінай, якая дынамічна развіваецца

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падкрэсліў, што створаны ўсе магчымасці, каб зрабіць Беларусь краінай, якая дынамічна развіваецца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас створаны ўсе магчымасці для таго, каб зрабіць Беларусь краінай, якая дынамічна развіваецца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Сутнасць нашай эканамічнай мадэлі - эвалюцыйныя пераўтварэнні, захаванне разумнага ўзроўню ўдзелу дзяржавы ў вытворчасці тавараў і паслуг, справядлівае размеркаванне даброт".

На шостым Усебеларускім народным сходзе народ выказаўся за захаванне такога эканамічнага курсу. "Мы яго прынялі. Гэты курс забяспечваецца агульнымі намаганнямі і ўкладам кожнага ў эканоміку і бюджэт краіны", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі як самастойнай дзяржавы. "Негатыўныя прыклады іншых краін гэта пацвярджаюць", - звярнуў увагу ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі