Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2021, 09:04

Лукашэнка: студэнты Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта будуць вызначаць аблічча і дасягненні АПК краіны

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта з 70-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У сценах вашай альма-матар падрыхтавана больш за 40 тысяч спецыялістаў у галіне аграноміі, заатэхнікі, ветэрынарнай медыцыны, перапрацоўчай прамысловасці. Гэтыя людзі ўнеслі велізарны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні. Беларускі лідар адзначыў, што многія выпускнікі ВНУ ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, у тым ліку званняў Героя Сацыялістычнай Працы і Героя Беларусі.

"Упэўнены, што новая генерацыя студэнтаў, якая сёння спасцігае навукі ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, будзе вызначаць аблічча і дасягненні беларускага аграпрамысловага комплексу заўтрашняга дня - адной з прыярытэтных для дзяржавы галін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта моцнага здароўя, шчасця, творчых поспехаў, новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі