Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2022, 12:37

Лукашэнка строга папярэдзіў чыноўнікаў наконт падзяжу жывёлы на сельгаспрадпрыемствах

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў чыноўнікаў наконт падзяжу жывёлы на сельгаспрадпрыемствах. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў і губернатарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Глядзець на вашы лічбы падзяжу і недахопу жывёлы ўжо проста нецярпіма. Губляем мільёны рублёў на роўным месцы. Я патрабую ад Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта (каго хочаце падключайце) неадкладна далажыць мне аб тым, як ідуць справы. І не толькі лічбы. Я вас папярэдзіў: калі на якім-небудзь сельгаспрадпрыемстве высокі падзеж, то гэта і кармленне, і ўтрымліванне (у недапрацоўках па гэтых пытаннях. - Заўвага БЕЛТА). Калі яны не могуць захаваць маладняк, я вам гаварыў: неадкладна забраць і перадаць маладняк тым, хто можа ўтрымліваць. Праверце па гэтым крытэрыі", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі не можаце прыняць рашэнне, далажыце мне. Больш на гэту тэму я размаўляць не буду. І выстаўляю ўжо патрабаванні Шведу і Герасімаву (кіраўнікі Генпракуратуры і КДК. - Заўвага БЕЛТА). Я ўжо пра ўрад не гавару. Гэта іх сфера дзейнасці. Яны павінны кантраляваць і накіроўваць работу мясцовых органаў улады", - запатрабаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі