Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 14:28

Лукашэнка: спыняць цэны не абавязкова, але неабгрунтаванага шалёнага росту быць не павінна

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабгрунтаванага шалёнага росту цэн быць не павінна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў шэраг фактаў і статыстычных даных, якія характарызуюць сітуацыю на спажывецкім рынку і змяненне цэн на розныя катэгорыі тавараў.

"Штомесячныя тэмпы прыросту цэн айчынных вытворцаў спажывецкіх тавараў толькі запаволіліся, але не спынены. Я і не настойваю на тым, каб цэны былі спынены. Таму што пры такой міжнароднай інфляцыі спыненне цэн павернецца дэфіцытам на паліцах. Але неабгрунтаванага шалёнага росту не павінна быць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што рэгуляванне цэн дало магчымасць стрымаць інфляцыйныя працэсы, а прыняцце з кастрычніка 2022 года новых мер садзейнічала зніжэнню тэмпаў росту спажывецкіх цэн, у выніку ў ІV квартале 2022-га была зафіксавана дэфляцыя амаль 2 працэнты.

"Спажывецкія цэны на рэгулюемыя тавары ў снежні 2022-га ў параўнанні з вераснем (да ўвядзення мер) знізіліся амаль на 3 працэнты", - сказаў беларускі лідар. Прычым зніжэнне цэн датычылася як айчынных, так і імпартных тавараў.

Існуе меркаванне, што прынятыя ўрадам меры па рэгуляванні цэнаўтварэння не сталі сістэмнымі рашэннямі па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкім рынку, зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі, насычэнні ўнутранага рынку пад поўную патрэбнасць. Кіраўнік дзяржавы на такі пункт гледжання парыраваў: "Сістэмныя рашэнні і не маглі быць за 4 месяцы. Я ўжо гаварыў: жывы арганізм, не ўсё ад нас залежыць. І было сказана: калі дапусцілі недзе памылкі і пралікі, трэба данастроіць сістэму".

Гаворачы аб змяненні цэн на айчынныя тавары, Прэзідэнт асобна засяродзіў увагу на росце цэн на асобныя прадукты харчавання штодзённага попыту, асабліва на плодаагароднінную прадукцыю. Прычым цэны павялічваліся нават на тыя прадукты, якія вырошчваюцца ў Беларусі: цыбуля, морква, бульба. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, наколькі абгрунтаваны гэты рост, які сабекошт і рэнтабельнасць такой прадукцыі.

"Штомесячныя тэмпы прыросту цэн айчынных вытворцаў спажывецкіх тавараў толькі запаволіліся, але не спынены. Я і не настойваю на тым, каб цэны былі спынены. Таму што пры такой міжнароднай інфляцыі спыненне цэн павернецца дэфіцытам на паліцах. Але неабгрунтаванага шалёнага росту не павінна быць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што, паводле інфармацыі КДК, некаторыя рашэнні дзяржорганаў па ўстанаўленні адпускных цэн на новыя тавары прыняты без дастатковай прапрацоўкі. Пры гэтым МАРГ ні разу не выносіў прадпісанні аб адмене такіх рашэнняў. Асобна кіраўнік дзяржавы спытаў аб тым, як у гандлёвых аб'ектах ідуць справы з асартыментам тавараў. Было даложана, што цяпер у цэлым сітуацыя з асартыментам стабілізавалася.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на праблему няроўных умоў ажыццяўлення дзейнасці айчынных вытворцаў і імпарцёраў. Гэта, паводле яго слоў, стварае перавагі для рэалізацыі замежнай прадукцыі. Напрыклад, у больш выгаднай сітуацыі пры рэалізацыі круп праз розніцу аказваецца той прадавец, хто займаецца імпартам, паколькі ён можа прымяняць надбаўку імпарцёра 20 працэнтаў і яшчэ да 30 працэнтаў гандлёвай надбаўкі. "Хіба аслеплі? Мы што, гэтага не бачым?" - слушна заўважыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, ішла размова аб тым, што гандлёвыя надбаўкі на тавары нізкага цэнавага сегмента не дазваляюць пакрыць транспартныя затраты на іх дастаўку ад размеркавальнага цэнтра да канкрэтнага аб'екта гандлю. Гэта можа прывесці да адсутнасці тавару ў продажы. "На гэта трэба было звярнуць увагу, гэта значны аспект, не дробязь", - сказаў беларускі лідар.

Недастаткова прапрацаваным Прэзідэнт назваў механізм вызначэння цэн у сферы вытворчасці па індывідуальных заказах, напрыклад па мэблі. "Дробнаму бізнесу трэба рыхтаваць пакет дакументаў у орган улады для ўзгаднення цаны па кожным новым відзе прадукцыі. Дурасць поўная. Я вас папярэджваў: гэтага быць не павінна. Правілы ўстанавілі, і няхай яны самі вызначаюць цану", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў многіх суб'ектаў гаспадарання па-ранейшаму застаюцца пытанні па трактаванні і практыцы прымянення пастановы ўрада нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн". Таму ён даручыў прадоўжыць растлумачальную работу, правесці пры неабходнасці дадатковыя сустрэчы з людзьмі, прадстаўнікамі сферы гандлю.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі