Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2023, 11:07

Лукашэнка: спробы ўдушыць Беларусь і Расію праваліліся, мы выстаім

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы ўдушыць Беларусь і Расію праваліліся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы год скончылі. Вельмі добра знаёмы з вынікамі года ў Расіі. Прыкладна такія ж вынікі года і ў нас. Вельмі добра, што мы ў гандлёва-эканамічных адносінах з Расійскай Федэрацыяй выйшлі на баланс гандлю. Нават крыху вышэй - сальда на карысць Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што тыя спробы нас удушыць, і Расію, і Беларусь, сёння фактычна праваліліся. Мы адназначна выстаім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за мінулы цяжкі 2022 год бакі вызначылі напрамкі, па якіх павінны рухацца для таго, каб ва ўсіх адносінах захаваць суверэнітэт дзвюх краін. "Вельмі актыўна рухаемся наперад у эканоміцы па імпартазамяшчэнні. Мы з Прэзідэнтам Пуціным практычна з гэтага любую сустрэчу пачынаем. Эканоміка - фундамент. Калі будзе ўсё нармальна ў нас у эканоміцы, усе астатнія пытанні мы вырашым", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адносін міністэрстваў замежных спраў, Прэзідэнт падкрэсліў, што заўсёды, з даўніх часоў, называў іх узорнымі. "Калі б у нас усе ведамствы супрацоўнічалі так, як МЗС, у нас наогул не было б ніякіх праблем. І пытанняў праблемных не было б. Я заўсёды гэта гаварыў. Не толькі сёння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ёсць пытанні, якія неабходна абмеркаваць на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым, прычым яны не толькі ў рамках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. "У нас ёсць пытанні, якія мы павінны з вамі абмеркаваць. Вы ведаеце маё стаўленне да вас. Я ніколі нічога не ўтойваю ад вас. Гэта вельмі важна. Ну і параіцца па некаторых справах. Таму я прапаную асноўныя пытанні абмеркаваць, а потым пагаворым сам-насам, што называецца, па некаторых актуальных пытаннях. Гэта не таму, што мы ад Сяргея (кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік. - Заўвага БЕЛТА) нешта ўтойваем. Абсалютна не. Але ёсць пытанні за рамкамі нашых сённяшніх афіцыйных мерапрыемстваў ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі