Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2020, 15:14

Лукашэнка: справімся з эканомікай - ніякія пратэсты нам не страшныя

31 снежня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць устойлівага эканамічнага развіцця, каб забяспечыць спакой і стабільнасць у грамадстве. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і работнікамі СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Справімся з эканомікай - ніякія пратэсты нам не страшныя. Паходзяць, паходзяць, як цяпер, калі паходзяць. Не пяройдуць чырвоную рысу - будуць хадзіць. Пяройдуць - атрымаюць. Павінен быць закон і парадак", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Усе мы гэта перажывём. Трэба, каб была эканоміка", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў адыходзячым няпростым годзе Беларусь, якая не мае вялікіх рэсурсаў, страціць менш як 1 працэнт ВУП.

"Галоўнае пытанне для мяне - эканоміка. Будзе эканоміка - нічога не страшна. Але будзе вельмі цяжка. Таму што COVID, усе краіны закрыліся. Перажывём, калі будзем галаву ў руках трымаць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі