
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Вялікаднем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень - свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў самай лепшай будучыні, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, як і папярэднія пакаленні, робім добрыя справы, клапоцімся пра блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спачуванні, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых братэрскіх народаў".
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы, глыбокая павага да святынь, гатоўнасць захоўваць сваю веру з'яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў: "Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цеплынёй дамашняга ачага, надзеяй і любоўю. Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень - свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў самай лепшай будучыні.
Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, як і папярэднія пакаленні, робім добрыя справы, клапоцімся пра блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спачуванні, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых братэрскіх народаў.
Спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы, глыбокая павага да святынь, гатоўнасць захоўваць сваю веру з'яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.
Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цеплынёй дамашняга ачага, надзеяй і любоўю.
Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
16 красавіка 2023 года.
-0-