Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка спадзяецца на прадаўжэнне дыялогу і плённага супрацоўніцтва з Германіяй

Прэзідэнт 03.10.2019 | 09:00

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што для сучаснай Германіі ўз'яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якая аказала значны ўплыў на далейшае фарміраванне ўсяго Еўрапейскага рэгіёна.

"Нашы дзяржавы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць агульныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах устойлівага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на прадаўжэнне насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнага інтарэсу".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмаеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.