Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2021, 18:32

Лукашэнка спачувае родным і блізкім загінулага супрацоўніка КДБ і даручыў дапамагчы яго сям'і

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спачувае і суперажывае родным і блізкім загінулага напярэдадні ў Мінску супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Яна адзначыла, што трагедыя адбылася ў час пашыранага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі, у якім прымаў удзел Аляксандр Лукашэнка. "Мерапрыемства якраз завяршалася. У цяперашняй сітуацыі інфармаванне Прэзідэнта пастаўлена на такі ўзровень, што ўжо праз 2-3 хвіліны пасля таго, як прагучалі стрэлы, кіраўніку дзяржавы далажылі аб тым, што адбылося", - расказала прэс-сакратар.

Па даручэнні Прэзідэнта на месца здарэння выехаў кіраўнік КДБ і праз гадзіну кіраўніку дзяржавы ўжо другі раз дэталёва было даложана аб усіх абставінах трагедыі. Паводле інфармацыі, якую мелі МУС і Камітэт дзяржбяспекі, у кватэры, куды прыйшлі байцы спецпадраздзялення, пражываў чалавек, які мае дачыненне да падрыхтоўкі тэракта на тэрыторыі Беларусі.

"Спробы ў літаральным сэнсе падарваць сітуацыю ў Беларусі не спыняюцца, і аб гэтым яшчэ далёка не ўсё сказана. Атрымаўшы інфармацыю аб чарговай пагрозе, адпаведныя службы правяралі і адпрацоўвалі яе", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Яна заявіла, што па выніках дакладаў кіраўнік дзяржавы даручыў аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям'і загінулага, яго бацькам. "Прэзідэнт вельмі спачувае і суперажывае родным і блізкім гэтага хлопца", - сказала прэс-сакратар.

Напярэдадні таксама было даручана ўважліва разабрацца ў абставінах здарэння. "Асобна хачу вылучыць наступныя словы Прэзідэнта: "Рэакцыя на тое, што адбылося, будзе імгненнай і самай жорсткай. Беспакараным тое, што здарылася ўчора, не застанецца", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі