Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2020, 11:31

Лукашэнка: служба 115 у ЖКГ павінна працаваць як хуткая дапамога

12 чэрвеня, Полацк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць, як можна палепшыць работу створанай службы 115 для зваротаў па пытаннях ЖКГ. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА

"Шмат нараканняў на работу нядаўна створанай службы 115. Гэта як хуткая дапамога. Гэта правільнае было рашэнне. І гэту службу трэба мець незалежна ад ЖКГ. Гэта служба павінна знаходзіцца ў райвыканкаме, недзе ў іншай арганізацыі, куды паступаюць усе скаргі ад насельніцтва. Набраў нумар 115 - табе дыспетчар адказаў, зафіксаваў скаргу, аддаў выканаўцу, і пракантралявала гэта служба, як выконваецца даручэнне. Добрая сістэма, але нараканняў шмат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў ва ўрадзе вельмі сур'ёзным чынам разабрацца, як функцыянуе гэта служба. "Каб тут не было фармалізму, каб яна працавала як хуткая дапамога", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі