Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 21:16

Лукашэнка: "Славянскі базар" стаў крыніцай стварэння і новых здзяйсненняў

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў крыніцай стварэння і новых здзяйсненняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дарагія беларусы, нашы доўгачаканыя шматлікія госці! Зноў на старажытнай Віцебскай зямлі гучаць пазыўныя "Славянскага базару". У гэтай мелодыі зліліся разам гукі любімых песень, галасы сапраўды народных артыстаў, апладысменты самай душэўнай, шчырай і вось такой адкрытай публікі, якая сабралася тут у гэтым амфітэатры, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У гэтых апладысментах гучыць шматвяковая гісторыя ўнікальнай славянскай культуры, якая ўзбагаціла свет незвычайнай духоўнасцю, глыбінёй і прыгажосцю. Гэтыя гукі зноў, як і ўсе папярэднія гады, знайшлі жывы водгук у сэрцах тысяч людзей, якія прыехалі ў Беларусь, нягледзячы на адлегласці і, на жаль, пэўныя перашкоды".

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта сведчанне таго, што мастацтва вечнае, а імкненне народаў да дружбы і міру пераадольвае і пераадолее любыя перашкоды. "Я скажу больш: у сучасным безразважным, ашалелым свеце, які адмяняе культуру і мовы, які не прызнае людзей па нацыянальных і іншых прыкметах, наш фестываль стаў ледзь ці не адзінай жыватворнай крыніцай, крыніцай стварэння і новых здзяйсненняў!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі