
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску сказаў аб умове адмовы Беларусі ад размяшчэння "Арэшніка", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што планы дыслацыраваць "Арэшнік" у Беларусі - гэта ў адказ на жаданне і магчымасць размяшчэння амерыканскіх ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што планы дыслацыраваць "Арэшнік" у Беларусі - гэта ў адказ на жаданне і магчымасць размяшчэння амерыканскіх ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе.
"Таму калі яны адмовяцца ад гэтага, тады я старэйшаму брату скажу: "Давай пачакаем". Не важна, будзе ён у Смаленску ці ў Оршы. Для нас не важна. А нам важна, каб амерыканскія ракеты сярэдняй далёкасці не трапілі на тэрыторыю Еўропы, таму што яны могуць быць аснашчаны і ядзерным кампанентам. Калі гаварыць адкрыта", - заявіў беларускі лідар.-0-
