Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 12:48

Лукашэнка: сітуацыя ў свеце няпростая, імпартазамяшчэнне - самае галоўнае пытанне цяпер

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў свеце няпростая, імпартазамяшчэнне - самае галоўнае пытанне цяпер. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сітуацыя ў свеце няпростая і можна шкадаваць наконт гэтага, але з іншага боку, гэта час магчымасцей і ён падштурхнуў да таго, каб вырабляць больш беларускага. "Сітуацыя ў свеце няпростая. Нікога палохаць не хачу. Вядома, самае галоўнае пытанне для нас цяпер - імпартазамяшчэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтай сферы ёсць асобныя праблемы, але гэта прымусіла беларусаў пазбаўляцца ад імпарту. "У гэты цяжкі, складаны час, калі націснулі на Расію, а заадно і на нас", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, у напрамку імпартазамяшчэння ўжо нямала зроблена. І ў далейшым будзе нарошчвацца супрацоўніцтва з дружалюбнымі для Беларусі краінамі, такімі, як, напрыклад, Расія і Кітай. Прэзідэнт таксама згадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з паслом Індыі і сказаў, што супрацоўніцтва з гэтай краінай павінна выйсці на новы ўзровень і дасягнуць такіх паказчыкаў, як у супрацоўніцтве Беларусі з Кітаем.

"Нам трэба выстаяць, вытрымаць. Цяжкасці, складанасці. Кожны павінен займацца сваёй справай", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі