ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2021, 10:28

Лукашэнка: сістэму аховы здароўя ў Мінску неабходна прывесці ў парадак

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэму аховы здароўя ў Мінску неабходна прывесці ў парадак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем разглядаць перспектыву горада і прывядзенне аховы здароўя ў парадак. Таму што горш, чым у Мінску, у нас няма нідзе. У нас Мінск адстае ад рэгіёнаў па ахове здароўя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўны ўрач бальніцы Ларыса Сячко расказала Прэзідэнту аб арганізацыі лячэбнага працэсу ва ўстанове, аказанні дапамогі пацыентам з рознымі захворваннямі і асаблівасцях правядзення складаных аперацый. Як запэўнілі кіраўніка дзяржавы, з-за пандэміі менш увагі іншым захворванням аказваць не сталі.

Для яшчэ больш якаснага і комплекснага аказання дапамогі пацыентам плануецца пабудаваць новы корпус дзіцячай бальніцы. Стары будынак хочуць аддаць пад патрэбы іншых устаноў аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб да гэтага пытання падыходзілі па-гаспадарску. "Вядома, для дзяцей нічога не шкада. Але трэба рабіць аптымальна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы наведаў некалькі аддзяленняў бальніцы, рэанімацыю, школу цукровага дыябету і ізатопную лабараторыю, азнаёміўшыся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы. Прэзідэнт таксама паразмаўляў з маленькімі пацыентамі і іх бацькамі і ўручыў дзецям падарункі.

Сёння ў структуры 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы 212 ложкаў, у бальніцы функцыянуюць аддзяленні гемадыялізу, гіпербарычнай аксігенацыі, амбулаторнае эндакрыналагічнае, кансультацыйна-дыягнастычнае, фізіятэрапеўтычнае, прыёмнае, ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі, цэнтральнае стэрылізацыйнае, клініка-дыягнастычная, мікрабіялагічная і ізатопная лабараторыі, міжраённы эндаскапічны кабінет, кабінет стаматолага.

Акрамя стацыянарнай дапамогі ў бальніцы аказваюць дапамогу амбулаторным пацыентам горада і краіны ў цэлым. На базе ўстановы арганізавана работа трох рэспубліканскіх цэнтраў, дзе лечацца пацыенты з усёй рэспублікі з цяжкімі захворваннямі: нефралогіі і замяшчальнай нырачнай тэрапіі, уралогіі, эндакрыналогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі