Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2020, 11:11

Лукашэнка: сістэма аховы здароўя Беларусі і ўрачы малайцы

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае станоўчую работу сістэмы аховы здароўя ў краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне перш за ўсё хвалюе галоўнае пытанне - кіруемасць сістэмы. Кіруемасць заўсёды паказвае сябе і з'яўляецца лакмусавай паперкай у нейкіх неардынарных выпадках, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нядрэнна працуе, вядома, сістэма аховы здароўя і ўрачы малайцы".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ёсць і пэўныя недахопы. "Мы пра іх пагаворым. Яны, калі ёсць невялікія, то чыста суб'ектыўнага характару. Гэта значыць, у нашых сілах пазбягаць іх. Але яны, груба кажучы, не смяротныя. Не вельмі ўплываюць на функцыянаванне сістэмы аховы здароўя", - упэўнены беларускі лідар.

Ён у цэлым пацікавіўся, наколькі Уладзіміру Караніку ўдалося "асядлаць" тую сферу, якой ён цяпер кіруе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі