ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2020, 15:54

Лукашэнка: што датычыцца фашызму, да мяне гэта ніяк не прыклеіш

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства

20 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што з'яўляецца інтэрнацыянальным чалавекам, які выступае за мір і згоду паміж народамі і прадстаўнікамі розных рэлігій. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанне журналістаў у час наведвання ААТ "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, якое датычылася лозунгаў праціўнікаў улады, дзе гэту ўладу фактычна прыраўноўваюць да фашызму і асацыююць з ім, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Што датычыцца фашызму, да мяне гэта ніяк не прыклеіш. Таму што я інтэрнацыянальны чалавек. Вы ж бачыце маю палітыку. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас няма бойкі, супярэчнасцей паміж рознымі нацыянальнасцямі. А ў нас пад 100 нацыянальнасцей жывуць. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас міжканфесійны мір. Я заўсёды гаварыў, гэта мой лозунг перадвыбарны і ў выбары, - кожны павінен знайсці сваю дарогу да храма. Таму я не нацыяналіст, а фашызм - гэта вышэйшая форма нацыяналізму. Фашыстам можа быць заўзяты нацыяналіст. Гэта не да мяне".

"Я ж не хаджу пад фашысцкімі БЧБ-сцягамі. І адкрыта гавару, што гэта фашысцкая сімволіка. І хто ўнёс гэта пытанне на рэферэндум - ваш пакорны слуга, калі ў нас былі БЧБ-сцягі, якія нацыяналісты праціснулі, - заўважыў беларускі лідар. - Я катэгарычна пярэчыў. Але выбралі, я стаў Прэзідэнтам і імгненна ўнёс вам на рэферэндум: вырашыце, вось - адна сімволіка, вось - другая. Пераважная большасць падтрымала цяперашнюю дзяржаўную сімволіку. Якія да мяне пытанні?"

"І потым, партрэтаў Лукашэнкі пад БЧБ-сцягамі не было, а Гітлера - былі. І мы паказваем гэта. І хто мог бы падумаць, што тэатр Янкі Купалы, які быў у гады вайны увешаны БЧБ-сцягамі, будзе пад гэтымі сцягамі ў бягучым годзе. Вы што, хочаце сказаць, што я павінен быў гэта цярпець у цэнтры Мінска. Мы ўстаронім гэту фашысцкую сімволіку з нашага грамадства, зробім гэта прыгожа. І перш за ўсё растлумачваючы, што гэтага нельга рабіць. Наша краіна больш за ўсіх пацярпела ад вайны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

У пытанні журналіста таксама гаварылася аб тым, што апаненты ад нядзелі да нядзелі прыдумваюць усё новыя і новыя лозунгі, пры гэтым часам адкрыта пераходзячы мяжу. "Няма рэвалюцыі без лозунгаў. Калі рэвалюцыя, то патрэбны лозунгі. Але вы не памыляйцеся. Я вам колькі разоў гаварыў: у нас няма рэвалюцыі, таму што рэвалюцыянераў няма, - падкрэсліў беларускі лідар. - Гэтыя ўцекачы, якія збеглі туды (за мяжу. - Заўвага БЕЛТА) і баламуцяць праз Telegram-каналы, яны ж жывуць там шыкоўна. А тыя, якія тут ходзяць, гэта людзі, якіх я стварыў сваімі рукамі. І якія сёння зарабляюць у 5-6 разоў больш, чым на "Гомсельмашы". Спрабавалі здзейсніць дробнабуржуазную рэвалюцыю. Яны не рэвалюцыянеры. Таму што рэвалюцыянеры ў свой час, тыя рэвалюцыі, якія я вывучаў, яны ішлі на ўсё. Яны ведалі, што могуць загінуць, яны ў гэта верылі".

"Два месяцы таму я гаварыў, што нас проста хочуць накрыць: гэтыя танкі, самалёты натаўскія да граніц... Я армію прыводжу ў баявы стан, палавіну арміі накіроўваю ў Гродна, дзе ўжо вывесілі сцягі з балконаў. І як толькі я туды гэту армію накіраваў, сцягі паздымалі імгненна. Але мы ім прадэманстравалі, адказалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цяпер жа вы разумееце, што нас проста хацелі скалечыць. Вы ж чулі потым заявы: нам не толькі патрэбна Гродзенская вобласць, нам патрэбна ўся Беларусь (у Польшчы заяўлялі). І яшчэ пасля гэтага некаторыя нашы пратэстуны ходзяць з гэтымі сцягамі і пад каманду гэтых людзей, якія там у цэнтрах, Telegram-каналах і іншым, пачынаюць арудаваць у нашай краіне. Як я павінен быў дзейнічаць? Дык я ж цярпеў. Я стрымліваў ваенных, я нават армію не ўвёў у Мінск".

Прэзідэнт падкрэсліў, што "бліцкрыг" у праціўнікаў улады не ўдаўся, і многія гэта ўжо ацанілі, самі заклікаюць навесці парадак.

"Заўсёды трэба цярпець. Цярпець, пакуль магчыма. Вось калі яны выйшлі на чыгунку, маё рашэнне было адназначным - тэрарысты", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта маё пытанне (падтрыманне стабільнасці і парадку ў дзяржаве. - Заўвага БЕЛТА). Мы разбяромся. Але людзям трэба гаварыць, тлумачыць, расказваць, каб яны разумелі, што маем, а што будзем мець", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі