Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 13:33

Лукашэнка: школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка там можа быць толькі дзяржаўная

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка там можа быць толькі дзяржаўная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне, якое сёння, як кажуць, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна - дзяржаўная. Сцяг і гімн - дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэту тэму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што такую ж дзяржаўную палітыку праводзяць ва ўсіх краінах, якія паважаюць сябе, - ад ЗША да Кітая, уключаючы Расію. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што прафесіяналы гэта разумеюць.

"Як разумеюць і тое, што грамадзянская і жыццёвая пазіцыя педагога, яго ўдзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны - гэта прыклад, на якім выхоўваюцца не толькі вучні, але і настаўнікі. Школа выхоўвае не толькі вучняў, але, што значна складаней, перавыхоўвае вельмі многіх бацькоў. Бо мы з вамі цудоўна ведаем, што любыя фундаментальныя веды павінны пацвярджацца прыкладамі з жыцця. У размове з дзецьмі не пазбегнуць аналізу падзей мінулага і сучаснага, іх ацэнкі з пазіцыі інтарэсаў дзяржавы, у якой жывём. Што гэта, калі не палітыка? - запытаў беларускі лідар. - Гэта нават аснова, фундамент любой палітыкі. Але ён закладваецца намі ў школе".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт. На яго думку, у гэтым пытанні не мае значэння, які прадмет выкладае настаўнік. "Можна і задачу па хіміі сфармуляваць так, што дзіця будзе ганарыцца сваёй краінай. І наадварот, - перакананы ён. - Чаму так стаўлю пытанне? Таму што частка нашай моладзі, атрымаўшы адукацыю тут, імкнецца паехаць за мяжу. Не ўсе, але тэндэнцыя насцярожвае. Бо тыя, хто выязджае, адрываюцца - гэта самае страшнае - ад сваіх каранёў. Добра, калі едуць за новым вопытам, ведамі, каб прымяніць іх на Радзіме. І тое трэба ўважлівей паглядзець, хто і чаму іх там вучыць".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што часта ў суседніх краінах беларускім студэнтам укладаюць у галаву не столькі новыя веды, а іншую ідэалогію, робяць з іх ідэйных праціўнікаў беларускай дзяржавы. Гэта пацвердзілі падзеі пачатку пандэміі. З Польшчы пасля ўвядзення каранціну была выдварана беларуская навучэнская моладзь. У роднай жа краіне, якая без праблем прыняла іх дадому, яны вырашылі выступіць за разбурэнне дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, з аднаго боку, беларускія педагогі выпускаюць са школ перспектыўных студэнтаў і рыхтуюць высакакласных спецыялістаў, якія цэняцца за мяжой. Гэту работу ён ацаніў на "дзясятку". З іншага - ёсць прабелы ў выхаваўчай функцыі ўстаноў адукацыі. "Якую ацэнку мы з вамі павінны паставіць сабе за патрыятычнае выхаванне дзяцей? Напэўна, да 10 мы з вамі не дацягваем. Аб гэтым гавораць факты. Усе нашы "касякі", негатыўныя падзеі мінулага года - гэта нашы школьныя "касякі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі