Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2022, 13:10

Лукашэнка: ШАС можа стаць глабальнай арганізацыяй і вырашаць праблемы светаўладкавання

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. ШАС можа стаць глабальнай арганізацыяй і вырашаць праблемы светаўладкавання ў сучасных умовах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у выступленні на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо не адзін год у палітыцы і вельмі ўважліва назіраў, як ШАС пасля свайго ўтварэння змагалася за рэгіянальнае лідарства. "Цяпер, і момант такі, і работа нашай Арганізацыі, і асабліва падзеі ў свеце прывялі да таго, што свет значна змяніўся. Усе мы канстатуем, што гэты свет ужо не будзе такім, як быў раней. І погляды, як раней гаварылі, усяго прагрэсіўнага чалавецтва звернуты да нашай арганізацыі - Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - заявіў беларускі лідар.

"І, можа, нечакана для некаторых з нас Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ператвараецца з рэгіянальнай арганізацыі ў глабальную. І самае галоўнае цяпер не ўпусціць гэты момант. Трэба даць шанц тым дзяржавам (а вы гаварылі пра гэта, і правільна - іх нямала) для таго, каб яны маглі знайсці альтэрнатыву існуючым рэаліям. Наша арганізацыя можа стаць глабальнай. Аб'ектыўна стаць. І вырашаць глабальныя праблемы светаўладкавання ў сучасных умовах. Трэба не спазніцца, улавіць момант і адэкватна на гэта адказаць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі