Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2024, 11:26

Лукашэнка: сёння вынік для эканомікі дае тое, што не так даўно было прадметам заходняй крытыкі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынік для беларускай эканомікі сёння дае менавіта тое, што не так даўно было прадметам заходняй крытыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Аляксандрам Цыбульскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца нашай краіны, сёння дзіўным чынам дае вынік менавіта тое, што не так даўно было галоўным прадметам заходняй крытыкі. Цаной вялікіх намаганняў у Беларусі захавалі ўсе ключавыя галіны эканомікі, якія вызначаюць айчынную спецыялізацыю", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Вытворчую базу ў Беларусі развіваюць на ўласнай платформе, пастаянна мадэрнізуецца сельская гаспадарка. Але галоўнае, падкрэсліў Прэзідэнт, - ёсць кадры, навуковы патэнцыял у прыярытэтных сектарах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі