Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2021, 11:06

Лукашэнка сёння ў Мінабароны правёў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны правёў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт ужо не раз звяртаў увагу на мілітарызацыю ўздоўж заходніх рубяжоў краіны. На нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў 11 лістапада ён даручыў забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы з улікам размяшчэння ў парушэнне міжнародных дамоўленасцей у непасрэднай блізкасці да дзяржаўнай граніцы Беларусі вялікай колькасці ваеннаслужачых, танкаў, бранятэхнікі, узмацнення авіяцыйнага складніка.

"Яны падцягнулі да нашай граніцы, прытым нахабна, не папярэдзіўшы нікога. Хоць па дагаворах яны абавязаны гэта рабіць, - заўважыў беларускі лідар. - Вы павінны іх бачыць, і ў вас павінны быць планы процідзеяння, не дай бог што. Мы не разгортваем (я такіх указанняў не даваў) сваю групоўку Узброеных Сіл. Але бачыць мы павінны. І прадбачыць усё. Каб нам не ўчынілі там на граніцы вайнушку, а мы будзем да гэтага не гатовы".

Адказваючы 26 лістапада на пытанні журналістаў у час наведвання беларуска-польскай граніцы, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Еўропе вайнушка чарговая і канфлікты не патрэбны. Яны не могуць Украіну праглынуць. Каму гэта трэба - тым, хто пачаў падаць - амерыканцам. Няма монапалярнага свету. Іх Кітай, Расія, Індыя і іншыя… Яны ўжо знаходзяцца пад абломкамі гэтага монапалярнага свету. Падымаюцца іншыя краіны, саюзы вельмі магутныя ўтвараюцца. А хочацца манаполію захаваць, гэта ж багацце. Вось ім трэба развязаць тут вайну".

"Ім трэба тут заварыць кашу чужымі рукамі. Чыімі - Украіны і Польшчы. Беларусь - зноў гэты "балкон", як у былыя часы, яго трэба зрэзаць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у нядаўнім інтэрв'ю журналістам заявіў, што нарошчванне ўздоўж заходніх граніц Беларусі воінскіх кантынгентаў, узбраенняў і тэхнікі, правядзенне аперацый з'яўляюцца элементамі падрыхтоўкі да вайны. "Нас гэта ўсё вельмі насцярожвае і непакоіць, што праводзіцца комплекс такіх мерапрыемстваў. Я, як чалавек ваенны, разумею, што гэта ўсё комплекс мерапрыемстваў падрыхтоўкі да вайны. А навошта? Мы пагражаем? Не. Хоць яны (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) кажуць пра расійскую пагрозу. Ды няпраўда ўсё гэта, нікому Расія не збіраецца пагражаць, гэтак жа, як і мы, знаходзячыся ў Саюзнай дзяржаве (Расія - наш стратэгічны саюзнік). Гэта выдумкі, каб апраўдаць мілітарызацыю перад сваім грамадствам", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі